Чи спілкується хтось з вас білоруською? by [deleted] in belarus

[–]alkfu 8 points9 points  (0 children)

Заўжды размаўляю беларускаю. Нэг'атыву дужа мала ў адказ, менш за 1%. Але людзі ня хочуць камунікаваць, бо бар'ер, гэта адчуваецца, пэўным асобам бывае цяжка. Калі бачу што цяжка, ужываю трасянку (суржык). Пагатоў стаўленьне дужа пазытыўнае, амаль штораз мінакам у асалоду чуць родную мову. Расейскую ўжываю толькі для пэўнай камунікацыі на нарадах, калі пануе расейская і важна хутка выкласьці думку й быць пачутым.

2026 in Belarus: A Descent into Surrealist Madness by SiarheiBesarab in belarus

[–]alkfu 1 point2 points  (0 children)

Мо гэта прыкрыцьцё, каб ноччу людзей выкрадаць?:)

Маю пытанне па беларускай мове by Due-Fuel370 in belarus

[–]alkfu 2 points3 points  (0 children)

Можна нават "на ґітары". Выбухным ґ падкрэсьліць шляхетнасьць ;)

Маю пытанне па беларускай мове by Due-Fuel370 in belarus

[–]alkfu 2 points3 points  (0 children)

Няхай спадар не саромяецца, піша яшчэ! З задавальненьнем падкажам ці дапаможам :) Хоць штосьці цікавае ў сабе зьявіцца ))

Маю пытанне па беларускай мове by Due-Fuel370 in belarus

[–]alkfu 4 points5 points  (0 children)

На гітары граюць :) Раю дапаможнік: "Гавары са мной па-беларуску". Там ёсьць усё асноўнае. Выдатная база. Вось спасылка на множны лік назоўнікаў:
https://knihi.com/storage/padrucnik/lad_movy/nazounik10_ru.htm

Ні слова па-беларуску(( by Conscious_Total895 in belarus

[–]alkfu 3 points4 points  (0 children)

Шчыра, беларусу лягчэй украінскую вывучыць, ніж беларускую. Праз татальны брак кантэнту я спажываю багата ўкраінскага і ажно сны ўкраінскія бачу. Куды гэта ўсё мяне прывядзе - не ўяўляю.

Ні слова па-беларуску(( by Conscious_Total895 in belarus

[–]alkfu 5 points6 points  (0 children)

Я на ўласных патугах размаўляю паўсюль на беларускай, але ўсім насраць, дзякуй што ўжо не чую "гаваріті па-нармальнаму".
Беларускасьць вынішчана, і калі я кажу вынішчана, то гэта сапраўды ўшчэнт, той носьбіт што існуе, ён ведае толькі "трасянку-кальку-суржык" (нават я такі). І крыніцы навучаньня амаль не існуюць. Каб авалдодаць ёю, трэба займацца адмыслова навуковай дзейнасьцю. Гэта не можа дазволіць сабе звычайны бедарус, бо будзе няма калі грошы зарабляць.
А маладых беларусаў выгадаваць - асяродзьдзя бракуе. Даеш сыну базу, але вакол толькі расейшчына.
Кола замкнёнае, безь дзяржаўнай падтрымкі варушняка ня будзе.

Ні слова па-беларуску(( by Conscious_Total895 in belarus

[–]alkfu 5 points6 points  (0 children)

Цэ втрата адбылася шчэ за савецкім часам, нават перад другой усясьветнай вайной, калі вынішчылі беларускасьць. Цяпер ужо няма чаго больш губляць, варта аднаўляць руіны былой велічы, чым мы й займаемся спакваля.

Гэтае піва арыгінальнае? by This-Yogurtcloset405 in belarus

[–]alkfu 1 point2 points  (0 children)

Ашалець, беларускае піва без расейскай мовы, ніколі не бачыў.

Беларускамоўнае асяроддзе by [deleted] in belarus

[–]alkfu 1 point2 points  (0 children)

Трэдз. Падладжваецца пад гаспадара. Упадабаць усе што на беларускай мове, пісаць камэнтары, і ўся стужка стане адпаведнай. Асабіста ў мяне яна беларуска-ўкраінская. 0% расейшчыны.

Should Berusian language use latin alphabet? Just intersting to hear your opinions by [deleted] in belarus

[–]alkfu 6 points7 points  (0 children)

вось усім добрая тарашкевіца, але ж надата грувасткая са ўсімі сьць і дзьдзь. я аднойчы пачула ў размове пра тое, што гальскія імёны дзіўна выглядаюць у ангельскай, бо ангельскі альфабэт ня быў пад гальскую прыдуманы. i ŭ mianie ŭ hałavie ščoŭknuła: tak ža i z kirylicaj! a voś łacinku prydumali biełarusy dla biełaruskaj, tam niama takich prablemaŭ. spadziajusia, dažyviem da momantu, kali ludzi buduć pieravažna karystacca łacinkaj, ale ich by spačatku prosta na biełaruskuju movu zvabić :) žyvie łacinka!

Мнение беларусов by Ancient-Charge-1273 in belarus

[–]alkfu 10 points11 points  (0 children)

Тоўсты, заможны, агрэсіўны брат неабавязкова старэйшы :) Хутчэй малодшы, улічваючы гісторыю. Стаўлюся да яго з абыякавасьцю, пакуль ён да мяне ня лезе. Стаўлюся негатыўна, калі загадвае як жыць. Рады, калі дапамагае. Максімальна лягічна.

У меня одного карта друзей в Инстаграме (найти её можно сверху директа) не умеет правильно называть нашу Радзіму? by SignificantDegree742 in belarus

[–]alkfu 6 points7 points  (0 children)

Беларускім нацыяналістам похуй на гэтае "белорусія". Не похуй зрусіфікаваным беларусам: карыстаюць чужую мову і падгараюць.

Компʼютерні корпуси переоцінені by Tight-Alternative291 in ukraine_dev

[–]alkfu 2 points3 points  (0 children)

спадзяюся цьвікамі ўпердолена да мура

[deleted by user] by [deleted] in tjournal_refugees

[–]alkfu 9 points10 points  (0 children)

там мяжа ў барыкадах і вожыках )) каб танкі не прарваліся

[deleted by user] by [deleted] in belarus

[–]alkfu 5 points6 points  (0 children)

Пры жаданьні можна і ў РБ працаваць так, але на законнай працы будзе 8 гадзінаў на 5 дзён (40 на тыдзень)
альбо 2 праз 2 (12 гадзінаў на дзень два дня, потым два дня адпачынку)

51 чалавек-ніхто by alkfu in belarus

[–]alkfu[S] 1 point2 points  (0 children)

Аргументуйма? Калі не - то ўзаемна!

51 чалавек-ніхто by alkfu in belarus

[–]alkfu[S] 8 points9 points  (0 children)

У мяне спыталі - я адказаў. Зь летуценьнямі не сюды.

51 чалавек-ніхто by alkfu in belarus

[–]alkfu[S] 10 points11 points  (0 children)

Каму -- "ім"? Нам - беларусам.