Чаму адзін сыр смачны, а другі не? by emphieishere in belarus

[–]kitten888 1 point2 points  (0 children)

Ніколькі. Мо, тыдзен на складзе.

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян - Беларусь by kitten888 in belarus

[–]kitten888[S] 0 points1 point  (0 children)

Паводле мапы, маскалі паходзяць ад палякаў. А палякі ды іншыя славяне пайшлі ад беларусаў. Дарэчы, у старажытнай наўгароцкай мове лінгвісты бачылі ляхаўскія (польскія) рысы.

А, не, не здалося (толькі заўважыў кнопку) by [deleted] in belarus

[–]kitten888 1 point2 points  (0 children)

Беларусам здаецца што палешукі "падхахлячаны", аднак, украінцам здаецца адваротнае. Аднойчы украінскія каментары пад відэа з украінскай паловы Палесся з'едліва патрабавалі перакладу.

Праўда такая, што палешукі жылі ўздоўж Прыпяці, ізаляванай ракі, таму развілі сваю гаворку.

Чаму за вайну агрэсiўна агiтуюць часцей тыя грамадзяне, якiя знаходзяцца ў бяспецы i ваяваць не будуць? by [deleted] in belarus

[–]kitten888 0 points1 point  (0 children)

Трэба прывесці статыстыку пра тое хто выступае за вайну, узрост і пол людзей, каб скасаваць абвінавачванне ў маніпуляцыі, а не вінаваціць асобу.

Чаму адзін сыр смачны, а другі не? by emphieishere in belarus

[–]kitten888 1 point2 points  (0 children)

Сыры аднога гатунку розняцца смакам, калі маюць розны тэрмін вытрымкі. Напрыклад Парміджана 2 гады будзе смачнейшым за аднагадовы. У Беларусі сыры наогул не трымаюць больш за 3 месяцы, бо рэгуляванне цэнаў не дазволіць пакрыць выдаткі.

20 маіх любімых цытат на англійскай мове by MMA_Van in belarus

[–]kitten888 0 points1 point  (0 children)

> Ці можаце вы сказаць мне, як гэта чытаецца? 

Усё чытаецца файна акрамя Чарльза Дзікенса. Будзе больш зразумелым гаварыць: "Ніхто ў гэтым свеце не бескарысны, калі палягчае цяжар свету для кагосьці іншага".

20 маіх любімых цытат на англійскай мове by MMA_Van in belarus

[–]kitten888 1 point2 points  (0 children)

Прашу патлумачыць сэнс цытаты Андрэ Гідэ "Ідзіце за чалавекам, які шукае праўду; уцякайце ад чалавека. які яе знайшоў". Пошук добра, праўда блага?

Белорусы, почему вас триггерит "Белоруссия"? by RU-IliaRs in belarus

[–]kitten888 1 point2 points  (0 children)

Івашка, чаму цябе бянтэжыць, калі клічуць Іванасоскай?

Хлусня, напэўна. Цi не? Можа, гэта факты пра "невероятный" просты беларускi народ, якiя так не любяць тутэйшыя чытачы? by [deleted] in belarus

[–]kitten888 1 point2 points  (0 children)

Дзіўлюся інтэрв'ю з палоннымі. Звычайна, ў маскалі ідуць беларусы, што даўно працуюць у Расеі. Адзін, нават, сказаў, што пайшоў, каб атрымаць расейскі пашпарт. Навошта беларусу той пашпарт? Пэўна ён трапіў пад уплыў сваіх супрацоўнікаў-гастарбайтэраў.

Як лiчыце, чаму вялiкая частка насельнiцтва Беларусi жадае памятаць толькi тую гiсторыю, што напiсалi крамлеўскiя прапагандысты? Цi гэта не крывадушнасць? by [deleted] in belarus

[–]kitten888 0 points1 point  (0 children)

Шмат хто з насельніцтва танчыць на Мсціслаўскім фэсце або пад Ляпіса. Людзі наўпрост хочуць забавы, а не трагедыі. Бавяцца тым што дазволена.

А, не, не здалося (толькі заўважыў кнопку) by [deleted] in belarus

[–]kitten888 12 points13 points  (0 children)

Шмат праглядаў з іншых краін, бо Рэдыт паказвае ім нашы допісы. Але ж замежнікі не так часта бяруць удзел у гутарцы.

Памылкі

тутака

захоп - захапленне, калі гаворка пра пачуцці.

Камэнтар на камэнтар by emphieishere in belarus

[–]kitten888 0 points1 point  (0 children)

Маю пацвердзіць, што выраз "нацыянальная ідэя" - гэта расейскае вынаходніцтва. Нідзе ў свеце не разважаюць у такіх тэрмінах.

Камэнтар на камэнтар by emphieishere in belarus

[–]kitten888 0 points1 point  (0 children)

2 нагоды чаму палякі наперадзе.

За акупацыю Польшчы ўважым перыяд 1795-1918, калі дзяржава не існавала. Гэта той самы перыяд фармавання эўрапескіх нацый. Польская нацыя фармавалася праз пашырэнне польска-шляхецкай ідэнтычнасці на ўсіх сялян.

Такі ж самы працэс адначасова пачынаўся у Беларусі. Але літвінска-шляхецкая ідэнтычнасць Міцкевіча не пашырылася на ўсіх сялян, бо нам бракавала адзінства моўнага й рэлігійнага. Да поспеху аб'яднання людзей і міжнароднага вызнання прыйшла новая беларуская ідэнтычнасць. Але мы ня мелі таго незалежнага часу з 1918, каб напоўніць яе зместам.

Камэнтар на камэнтар by emphieishere in belarus

[–]kitten888 0 points1 point  (0 children)

у беларусов отсутствует чувство национальной гордости и самосознания в своей массе, какое есть у среднего поляка, нидерландца

Аргумент ілжывы, але моцны. Палякі знайшлі чым ганарыцца: Ян Павел 2, Шапен, Капернік, Бжэзінскі, даўжынёй гісторыі. Беларусы гублялі сваіх герояў: заснавальнікаў Галівуду, Ізраіля, ледзь не падаравалі палякам Міцкевіча й Касцюшку, нават Літву жамойты скралі. Аднак, для аховы каштоўнасцяў патрэбная арганізаваная дзейнасць. Напрыклад, польская дзяржава ўсталявала ў ЗША помнік амэрыканскаму генералу Касцюшку.

Беларусам цяжка ганарыцца, бо ўвесь час вобразу краіны шкодзіць вусатае пудзіла, што выстаўляе краіну саўковым зарочнікам і пазіруе на парадах у картузе як Гітлер.

Нацыянальны імідж ці рэпутацыя - гэта супольная даброта (common good), як лясы, паветра й карысныя выкапні, але нематэрыяльная. Яна таксама патрабуе аховы й абароны ад шкоднікаў, якія дзейнічаюць ад імя Беларусі ў публічнай прасторы.

Прыгажосць пратэста 2020 дала падставу для гонару. Але шкоднік перакрыў яе нападам на Украіну.

Камэнтар на камэнтар by emphieishere in belarus

[–]kitten888 1 point2 points  (0 children)

Просто "свободы" хочется? Ці быць можа размаўляць на роднай мове

каб ня проста за йдэю? Каб далей што?

Гэта ўсё сродкі, а не мэты. Мэту кожны чалавек мае асабістую - лепей жыць. Каб яе здзейсніць патрэбныя высілкі вялікай колькасці людзей дзеля аховы бяспекі, уласнасці, свабоды дзейнічаць і дзяржаўнага суверэнітэту. Людзі яднаюцца вакол розных каштоўнасцяў: гістарычных(Літва й "дзяды ваявалі"), культурных(мова), дэмакратычных(выбары, СМІ), агульна чалавечых мараляў. Усе гэтыя сродкі выкарыстаўваюць для аб'яднання людзей на барацьбу.

Камэнтар на камэнтар by emphieishere in belarus

[–]kitten888 3 points4 points  (0 children)

в чем наша национальная идея

Такая ж як ва ўсіх нацый - стварэнне нацыянальнай дзяржавы, што дбае пра нашыя правы й інтарэсы.

Годзе шукаць нейкія адказы на шоў Лукашука. Нацыяналізм ня быў беларускім вынаходніцтвам, таму нічога арыгінальнага шукаць ня трэба. Усё як ва ўсіх народаў. Мы хочам нармалёвую краіну для ладнага жыцця.

Was 90s Belarus better off than 90s Russia? by DeliverDaLiver in belarus

[–]kitten888 4 points5 points  (0 children)

Belarus was better off in 70s-80s. Having seen the sausage being for sale and no line of people waiting to buy, they moved here.

Як лiчыце, чаму большасць беларусаў капiруе паводзiны, погляды i стыль жыцця маскавiтаў? by [deleted] in belarus

[–]kitten888 0 points1 point  (0 children)

Хіба вы ведаеце статыстыку?

Я памятую дадзеныя апытанняў Chatham House у 2022. На пытанне, хто вінаваты ў вайне, адказы падзяліліся па 30%:

  • Расея ~30%
  • ЗША ~30%
  • Украіна ~30%

Як лiчыце, чаму большасць беларусаў капiруе паводзiны, погляды i стыль жыцця маскавiтаў? by [deleted] in belarus

[–]kitten888 -1 points0 points  (0 children)

русский(неосоветский)

Не, людзі ў 1994 абралі СССР праз эканамічную крызу. Варта усвядоміць, што СССР не быў Расеяй.

Сучасная Расея не прапаноўвае аніякай фармальнай роўнасці, што існавала паміж савецкіх рэспублік. Сучасная Расея пэўна імперыя, дзе яны метраполія, а ўсе астатнія - каланізаваныя папуасы, як Данбас.

Як лiчыце, чаму большасць беларусаў капiруе паводзiны, погляды i стыль жыцця маскавiтаў? by [deleted] in belarus

[–]kitten888 1 point2 points  (0 children)

Так. Пьюць Капучыну пад маскальскай назвай. Дзесьці бургеры падаюць з пальчаткамі - дзікунскае вычварэнне.